viasna on patreon

Брэсцкія ўлады заклікаюць пералічыць грошы, заробленыя падчас суботніка, гарвыканкаму

2012 2012-04-11T15:22:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/subotnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце гарвыканкама змешачаны зварот да жыхароў Брэста, у якім нагадваецца, што ў красавіку абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні, а 21 красавіка пройдзе гарадскі суботнік.

Аўтары зварота заклікаюць кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый сіламі сваіх працоўных калектываў правесці ўборку замацаванных тэрыторый ад смецця, выканаць рамонт і афарбоўку агароджаў ды іншыя працы.     

Акрамя таго, у звароце ўтрымліваецца “рэкамендацыя” усім працоўным калектывам, незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці, пералічыць грашовыя сродкі, заробленыя на працоўных месцах у дзень суботніка у “добраахвотным” парадку на разліковы рахунак гарвыканкама. Пры гэтым улады абяцаюць, што гэтыя грошы, “як і ў папярэднія гады, будуць накіраваны на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця горада”.

Варта таксама зазначыць, што зварот падпісаны дзіўным чынам (“Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт Савет дэпутатаў”) і з гэтага немагчыма зразумець, хто яго сапраўдны аўтар – гарадскі выканаўчы камітэт альбо гарадскі Савет дэпутатаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства