viasna on patreon

Затрымалі, зьбілі і адвезьлі на Акрэсьціна

2012 2012-04-08T14:26:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Маладафронтаўцаў” Зьміцера Крэмянецкага і Міхася Мускага затрымалі 7 красавіка каля 20 гадзін вечара на станцыі метро “Купалаўская”. Іх даставілі ў апорны пункт, а затым адвезлі на Акрэсьціна.

Прычыны затрыманьня невядомыя і дагэтуль. Хлопцы ў метро чакалі свой цягнік, аднак іх затрымалі і правялі дагляд асабістых рэчаў. Пры гэтым юнакоў моцна збівалі: Мускаму разбілі твар, а ў Крэмянецкага былі бачныя адбіткі міліцэйскіх берцаў на вопратцы.

Як паведамляюць СМІ, Зміцер Крамянецкі і Міхась Мускі адмаўляліся праходзіць вобшук без панятых, але нейкі прапаршчык і старшы сяржант, што адмовіліся прадстаўляцца і нават схавалі свае бэджы, правялі дагляд прымусова.

На затрыманых складзеныя пратаколы паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях — за нецэнзурную лаянку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства