“Людзі ў цывільным” збіраюць звесткі пра з’ехаўшых за мяжу
https://spring96.org/be/news/51361
2012
2012-04-03T15:25:13+0300
2012-04-03T15:25:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра АГП Сяргей Ліс з мястэчка Азёры Гарадзенскага раёну паведаміў, што ў канцы мінулага тыдня яго спыніла дарожная аўтаінспекцыя абсалютна беспадстаўна, калі ён вяртаўся з Гародні дахаты ў Азёры.
Пасля гэтага з Лісам размаўляў чалавек у цывільным, які дапытваўся ў актывіста пра іншага жыхара Азёраў, таксама сябра АГП – Кірыла Семянчука, які з’ехаў пасля выбараў у Варшаву і папрасіў там палітычнага прытулку. Невядомы, у якім Сяргей Ліс падазрае супрацоўніка КДБ, спрабаваў запалохаць яго і нават пагражаў арыштам на 15 сутак, калі ён не дасць патрэбнай інфармацыі пра з’ехаўшага Семянчука.