viasna on patreon

У адказ на патрабаванне вызвалення палітвязняў парламентары толькі “ківаюць” на ЕС

2012 2012-03-30T17:36:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palata_pradstaunikou_ns.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адказе за подпісам старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД спадара Бусько, які атрымаў магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, пазначана, што праблемы ва ўзаемаадносінах з Еўрасаюзам - следства яго спробаў аказаць ціск на правадзімы нашай дзяржавай курс.  

Акрамя таго парламентар адзначае, што “беларускі бок не з’яўляецца ініцыятарам дадзенага канфлікта, бо не выстаўляў ЕС ультыматумаў і не навязваў ім сваёй думкі па пытаннях унутранай палітыкі. Беларусь не ўводзіла візавых абмежаванняў у ініцыятыўным парадку і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў ЕС”.

У лісце таксама пазначана, што Беларусь выступае за развіццё раўнапраўнага дыялогу і ўсебаковага супрацоўніцтва з Еўракамісіяй і дзяржавамі-сябрамі ЕС. Тым больш што тавараабарот паміж краінамі ЕС і Беларуссю ў 2011 годзе склаў 25 млрд долараў, са станоўчым сальда ў 7,5 млрд. Акрамя гэтага тавараабаророт паміж Еўропай і Беларуссю працягвае расці. У 2010 годзе ён складаў 30% беларускага экспарту, а ў 2011 гэта ўжо было 39%.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што адэкватнага адказу ад Палаты Прадстаўнікоў атрымаць не ўдалося:

“Кожнаму грамадзяніну бачна, што з-за аднаго чалавека (Аляксандра Лукашэнкі) церпяць усе беларусы. Буду пісаць на парламент скаргу ў пракуратуру і іншыя інстанцыі, спрабаваць прыцягнуць да аказнасці за такую адпіску. Гэты адказ не адпавядае інтарэсам як магілёцаў, так і ўсіх беларусаў”.

Нагадаем, што 600 магілёўцаў патрабавалі ад Палаты прадстаўнікоў спыніць канфрантацыю з Еўрасаюзам. На думку падпісантаў звароту, выкананне патрабаванняў ЕС - вызваленне палітвязняў - палепшыць палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства