У Познані 25 Сакавіка ўзгадалі беларускіх палітвязняў (фота)
https://spring96.org/be/news/51169
2012
2012-03-26T13:01:07+0300
2012-03-26T13:01:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/poznan-akcyja-6.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Студэнты-палітолагі Познаньскага універсітэта 25 сакавіка арганізавалі акцыю па зборы лістоў да палітвязняў Беларусі.
Па словах маладзёнаў, большасць людзей ахвотна пагаджаліся і пісалі некалькі радкоў падтрымкі і салідарнасці. Было сабрана 25 такіх лістоў.
“Лістоў было сабрана не шмат, але мы ведаем, што кожнае слова важнае і неабходнае”, - заўважае Арцём Ткачук, адзін з ініцыятараў акцыі.
Важна падкрэсліць, што справа не сканчалася толькі на напісанні ліста –
студэнты размаўлялі з мінакамі, распавядалі пра праблему смяротнага пакарання ў
Беларусі і псеўдасудовыя справы палітвязняў.