viasna on patreon

Смаргонскія дэмакраты ўпершыню пачулі пра каардынацыйны савет партый і грамадскіх аб’яднанняў раёна

2012 2012-03-21T12:15:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzergachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

У адной з афіцыйных справаздачаў смаргонскіх ідэолагаў прагучала інфармацыя пра тое, што ў раёне актыўна дзейнічае каардынацыйны савет палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Мясцовыя дэмакратычныя актывісты, прадстаўнікі апазіцыйных арганізацый, сцвярджаюць, што пра дзейнасць гэтага савету нічога не чулі і далучыцца ім ніколі не прапаноўвалі.

На афіцыйны запыт у Смаргонскі райвыканкам з просьбай патлумачыць прынцыпы дзейнасці савета быў атрыманы адказ.

Як высветлілася, гэта структура была створана 4 гады таму “для пастаяннага і канструктыўнага дыялогу грамадства і органаў улады, стабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў раёне, удзелу ў найбольш значных палітычных акцыях”.

Задачамі каардынацыйнага савета з’яўляюцца інтэграцыя намаганняў у рабоце з насельніцтвам, выпрацоўка прапаноў на адрас органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання, мясцовага самакіравання, грамадскасці па развіцці сацыяльнай і грамадскай актыўнасці грамадзян, інфармаванні насельніцтва аб сваёй дзейнасці, вывучэнні грамадскай думкі, інтарэсаў і запытаў розных катэгорый насельніцтва, садзейнічанні іх задавальненню, арганізацыя сустрэч з кіраўнікамі і прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі для абмеркавання і вырашэння пытанняў, якія выклікаюць узаемную цікавасць.

У склад савета ўваходзяць прадстаўнікі 18 арганізацый, “мэты і задачы якіх не супярэчаць мэтам і задачам каардынацыйнага савета”.

Смаргонскі актывіст, прадстаўнік Партыі БНФ Алесь Дзергачоў кажа:

- Не ведаю, наколькі рэальна дзейнічае гэта структура, я чую пра яе існаванне ў першы раз. Але калі б савет сапраўды працаваў, то я з цікавасцю папрысутнічаў бы на яго паседжанні, тым больш што таксама падзяляю акрэсленыя задачы: у нашай арганізацыі існуе шмат прапаноў да органаў кіравання, мы таксама зацікаўлены ў задавальненні запытаў насельніцтва і ў абмеркаванні і вырашэнні пытанняў.

На жаль, мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый не могуць звярнуцца з заявай аб уключэнні ў савет, бо колькі год таму праз страту юрыдычага адрасу смаргонскія аддзяленні рэспубліканскіх апазіцыйных арганізацый былі пазбаўлены афіцыйнага статусу. Але, на іх думку, да дзейнасці ў падобнай структуры ў любым выпадку яны б не былі дапушчаны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства