viasna on patreon

Брэсцкія міліцыянты фактычна сарвалі дазволены пікет

2012 2012-03-19T11:05:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chypurnyh-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст партыі “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных

Актывіст партыі “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных

Актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных вымушаны быў адмовіцца ад правядзення пікету, падчас якога спрабаваў узняць праблему атрымання даступнага жылля ў Беларусі.

Сябра апазіцыйнай партыі атрымаў станоўчы адказ з Брэсцкага гарвыканкама наконт правядзення гэтай акцыі, аднак калі ў вызначаны час ён з’явіўся у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе быў запланаваны пікет, яго адразу ж абступілі чатыры міліцыянты. Яны запатрабавалі, каб арганізатар мерапрыемства прадставіў ім рэчы, з якімі прыйшоў у парк, і патлумачыў, у якой форме будзе ладзіцца акцыя.

Адчуўшы, што на яго адбываецца псхалагічны ціск (побач таксама знаходзілася нейкая  асоба ў цывільным, якая здымала ўсе падзеі на відэакамеру), Лявонцій Чыпурных вырашыў не разгортваць падрыхтаваныя плакаты і адмовіўся ад правядзення акцыі.

У гэты ж час у парку знаходзілася кіраўнік Брэсцкай гарадзкой арганізацыі “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая распаўсюджвала сярод мінакоў партыйныя ўлёткі, чым таксама прыцягнула ўвагу міліцыянтаў. Яны ўзялі з актывісткі пісьмовыя тлумачэнні і пагражалі пакараць штрафам, калі Дзенісенка працягне раздачу інфармацыйных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства