viasna on patreon

Андрэй Палуда: “Вельмі жахліва, калі чалавек прымае рашэнне за другога, жыць альбо ня жыць”

2012 2012-03-16T15:00:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paluda-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда каментуе рашэнне аб непамілаванні Канавалава і Кавалева.

- Як вы пракаментуеце адмову у памілаванні Канавалавў і Кавалевў і ці рыхтуюцца нейкія заявы ад праваабаронцаў з гэтай нагоды?

- Для мяне гэтая інфармацыя была у нейкай ступені шокавай. Па шчырасці сказаўшы я спадзяваўся, што прынамсі да Уладзя Кавалева будзе прыменены акт гуманнасці і яго памілуюць. Але тым не менш, адбылося тое, што адбылося. Што датычна нейкіх заяў, то зразумела,  мы зараз рыхтуем заяву, якая будзе палягаць у тым, што мы будзем звяртацца аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне у нашай краіне, што дазволіць, калі гэта яшчэ магчыма, і калі вырак не прыведзены у выкананне, захаваць жыцці і Уладзю Кавалеву, і Зміцеру Канавалаву.

- Чаму вы разлічвалі на памілаванне?

- Я разлічваў на памілаванне спадара Кавалева, па-першае, таму што вельмі неадназначная рэакцыя была у грамадства на сам прысуд і на тое, як следства вялося. І я упэўнены, што гэта магло б паўплываць на рашэнне кіраўніка дзяржавы. Больш за тое, той адчай, з якім маці змагалася за яго - гэта таксама магло б паўплываць. Яна звярталася проста як маці у тым ліку да прэзыдэнта краіны, прасіла яго, каб ен праявіў такі акт гуманнасці. Зразумела, у мяне былі нейкія спадзяванні. Тым больш, што мы размаўлялі з маці Уладзя як раз пасля апошняй іх так званай "свіданкі", якая была літаральна некалькі дзён таму, 11-га сакавіка. Яна казала, што ім дазволілі тры гадзіны пагаварыць, яна казала, што кайданкі знялі з Улядзя падчас размовы, што стаўленне было больш цёплае с боку адміністрацыі. Яна сказала, што ёй страшна, што яе гэта трохі палохае. А я казаў, што для мяне асабіста гэта у нейкай ступені можа быць знак таго, што можа быць будзе прынята рашэнне такое як памілаванне.

- Як даведацца зараз, жывыя яны ці ўжо не?

- Працэдура у нас у краіне вельмі таемная. Па першае, ніхто нікому не кажа аб тым, у які час будзе прыведзены вырак у выкананне. Пра дзень можна толькі дагадвацца. У прынцыпе, калі выдаецца пасведчанне аб смерці, там стаіць дата. Але зразумела, гэта дата можа быць пастаўлена і "са столі". Як правіла, аб тым што прысуд выкананы сваякі даведаюцца, калі прыходзяць у месца, дзе знаходзіўся да выканання прысуду іх сын, скажам, альбо муж. І ім кажуць "Калі ласка, не прыходзьце больш сюды, чалавек адбыў па месцы выканання вырака". За гэтымі словамі палягае тое, што чалавек ўжо расстраляны. Але зараз такая вельмі незразумелая сітуацыя. У СІЗО КДБ Кавалёва няма, на Валадарке яго няма. Прыйшоў адвакат, разам з маці, звярнуўся туды і запытаў, ці знаходзіцца на Валадарскага - а мы ведаем, што на Валадарскага як раз адбываецца выкананне прысудаў - ці есць тут такі спадар Кавалеў. Яму адказалі, што "такой у них не числится", што няма. Але ўжо няма, ці яшчэ няма - гэта не тлумачылі і пра гэта не гаварылі.

- Працэдура адмовы ў памілаванні не была парушана?

- Не была пададзена наглядная скарга. Зараз гэтым пытаннем займаецца адвакат Кавалева. Калі б гэта скарга падавалася, не выключна, што трошкі больш было б часу у Кавалева. Трэба было б разгледзіць гэтую скаргу. Гэта месяц альбо раней. Але я не лічу, што гэта магло б асабліва паўплываць. Па вялікім рахунку, асаблівых тэрмінаў прыняцця рашэння аб памілаванні альбо не няма. Перад тым, як такое рашэнне прымае прэзыдэнт, сітуацыю, ня толькі справу, але увогуле сітуацыю, разглядае Камісія па памілаванні і свае высновы яна кладзе на стол прэзыдэнту. Прэзыдэнт не гартае лісты і не не учытваецца ў тамы спраў. Звычайна так, але, здаецца, у снежні мінулага года, падчас кіраўнік дзяржавы сказаў, што ён кожны дзень думае пра справу Кавалёва і Канавалава. Не выключна, што ен сапраўды думаў пра гэтую справу кожны дзень, прачынаўся з гэтым і узважваў усе доказы. Ня ведаю, можа ен палічыў, што гэтыя людзі не заслугоўваюць таго, каб жыць. Але для мяне асабіста вельмі жахліва, калі чалавек прымае рашэнне за другога, жыць альбо ня жыць.

Валянціна Барысава, "Еўрамост"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства