viasna on patreon

КДБ цікавіць лёс палітуцекача Аляксея Прыходзькі

2012 2012-02-28T13:08:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Васіль Лагноў, бацька салігорскага палітуцекача Аляксея Прыходзькі, скардзіцца мясцовым праваабаронцам на ціск з боку КДБ.

- Зноў пазванілі на мінулым тыдні. Сказалі, што з КДБ. Распытвалі пра сына. Ці часта прыяжджае, ці тэлефануе дадому, - скардзіцца Васіль Харламавіч. - Я ўжо стары чалавек, шмат пажыў і пабачаў, і таму вельмі цяжка пераношу ўвагу з боку такіх структураў.

Па словах пенсіянера, гэта ўжо не першы званок ад “сілавікоў”. Раней ад яго патрабавалі сплаты штрафаў за старыя адміністрацыйныя пакаранні сына.

Нагадаем, салігорскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыіі Аляксей Прыходзька 3 жніўня 2004 году быў затрыманы і пакараны 15-суткавым арыштам за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. У той дзень ён разам з дзвюмя салігорскімі паплечніцамі выйшаў на Кастрычніцкую плошчу з расцяжкай “10 гадоў дыктатуры. Сыдзі Лукавы!”. Падчас утрыманьня ў размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна Аляксей быў шпіталізаваны і, не адбыўшы адміністрацыйнае пакаранне, уцёк з-пад варты ды з’ехаў з краіны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства