viasna on patreon

У Хоцімску нагадалі пра палітвязняў (фота)

2012 2012-02-20T15:45:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-palit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Хоцімск 18 лютага з’явіліся ўлёткі з пытаннямі “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?”. Акцыю ў межах кампаніі “100 пытанняў да ўлады” правялі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”.

-          Мы даволі даўно не праводзілі ў Хоцімску інфармацыйны акцыі, бо існуе вельмі пільны кантроль з боку мясцовай улады, - кажа хоцімскі актывіст Валерый Каранкевіч. – Аднак у суботу 18 лютага мы здолелі зрабіць вельмі добрую акцыю, вывесілі ў найбольш людных месцах інфармацыйныя матэрыялы. Шмат было ўлётак з пытаннямі “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?”. Лічу, што вызваленне палітвязняў – гэта тое, што беларускія ўлады павінны зрабіць без усялякіх умоваў. Людзі падыходзілі, цікавіліся, акцыя атрымалася рэзананснай. Улёткі правіселі больш за чатыры гадзіны, пасля паўсюдна былі знятыя па загадзе раённых уладаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства