Рабочыя «Граніту» рыхтуюцца да страйку
Члены Беларускага
незалежнага прафсаюза РУВП "Граніт" у Мікашэвічах не маюць намеру
мірыцца з учыненай адміністрацыяй прадпрыемства расправай над лідэрам
арганізацыі Алегам Стахаевічам. Яны
патрабуюць аднавіць яго на працы, а калі гэта не будзе зроблена – правесці
папераджальны страйк.
20
лютага рабочыя перадалі выконваючаму абавязкі дырэктара РУВП "Граніт" Эдуарду Гаўрылковічу выкладзеныя
ў лісце патрабаванні, сярод якіх - неадкладнае спыненьне дыскрымінацыі па
прафсаюзнай прыкмеце, аднаўленьне на працы незаконна звольненых Сатахаевіча
А.В. і Ліцвінка Л.І., прадаўленьне
памяшканьня (юрыдычнага адрасу) першаснай арганізацыі РУВП "Граніт"
Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП), створанай у поўнай адпаведнасці з
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі актамі, Статутам БНП і
міжнароднымі нормамі.
Як паведамляе сайт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафаюзаў, рабочыя заявілі, што «незаконныя дзеяньні службовых асоб зьневажаюць рэпутацыю прадпрыемства як унутры краіны, так і за яе межамі, што можа выклікаць увядзеньне санкцыяў у дачыненьні да прадпрыемства (абмежаванне рэалізацыі прадукцыі на знешніх рынках) і адбіцца на сацыяльна-эканамічным становішчы усяго працоўнага калектыву.
У перададзеным працоўнымі
адміністрацыі РУВП "Граніт" лісце падкрэсліваецца, што «ў выпадку
невыкананьня нашых патрабаваньняў будзе праведзены папераджальны страйк на РУВП
"Граніт" з поўным спыненьнем вытворчасьці і спыненьнем адгрузкі гатовай
прадукцыі. Адказнасьць
у дадзенай сітуацыі будзе ляжаць на вышэйпералічаных службовых асобах”.