viasna on patreon

Мікалай Чарнавус абскарджвае абвінавачанне ў самаўпраўстве

2012 2012-02-16T15:14:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Сёння, 16 лютага, баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Раней мы паведамлялі, што 10 лютага Баранавіцкі раённы (гарадскі) суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні арт. 23.39 КаАП (самаўпраўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”) і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 2-х базавых велічынь (70 000 тыс. руб.). Мікалай Чарнавус быў не згодны з такім рашэннем і таму абскарджвае яго цяпер у Брэсцкім абласным судзе.

У сваёй скарзе М.Чарнавус тлумачыць, што 24 лютага 2011 года устаноўчы сход баранавіцкіх украінцаў стварыў ГА “Кабзар”, абраў яго старшынёй і даручыў яму прадстаўляць аб’яднанне ў працэсе рэгістрацыі ці судзе. Мікалай Чарнавус перакананы, што ў яго дзеяннях не было прыкмет правапарушэння і таму просіць Брэсцкі абласны суд адмяніць пастанову Баранавіцкага раённага (гарадскога) суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства