viasna on patreon

Былы палітвязень -- пад пільным наглядам міліцыі

2012 2012-02-16T11:21:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/novik-dzmitru.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнік Баранавіцкай гарадской міліцыі Віталь Пляшко па тэлефоне выклікаў для размовы ў ГАУС былога палітзняволенага Дзмітрыя Новіка. У пачатку 2011 года грамадскі актывіст Дз. Новік быў асуджаны на 3,5 гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года ў Мінску, але датэрмінова вызвалены 14 верасня. Дзмітрый Новік папрасіў, каб у гарадской міліцыі ягоным прадстаўніком быў праваабаронца Сяргей Гоўша. Міліцыянер Віталь Пляшко тлумачыў запрошанаму неабходнасць паводзіць сябе ў адпаведнасці з заканадаўствам і не парушаць грамадскі парадак. Ён цікавіўся месцам працы Дз. Новіка, прасіў прадставіць неабходныя дакументы, пытаўся пра кактакты з баранавіцкімі актывістамі Іллём Васілевічам і Фёдарам Мірзаянавым, якія таксама былі асуджаны за падзеі 19 снежня.

- Да мяне перад самым Новым годам заходзіў участковы міліцыянер і цікавіўся маімі справамі. А цяпер зноў выклікалі і прымусілі падпісаць паперу, што я не буду парушаць беларускія законы,- паведаміў нам Дз. Новік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства