На вечарыну "Гучы, роднае слова" ў Полацку мясцовыя улады не параілі Радзе ТБМ запрашаць паэта Генадзя Бураўкіна, які зьяўляецца сябрам "няправільнага" саюзу пісьменьнікаў
З-за гэтага частка сяброў ТБМ праігнаравала імпрэзу.
Гэта першае мерапрыемства, якое правяло ТБМ пасьля абраньня яго старшынёю спадарыні Валянціны Крук. Чатыры месяцы таму стаяла пытаньне ня толькі пра выбары кіраўніцтва, але і пра само існаваньне арганізацыі ў Полацку. Прычына – адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Аднак урэшце рэшт улады пайшлі насустрач і прадставілі яго ў бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Валянціна загадвае ёй ужо шосты год. І ўвесь гэты час ніхто не хацеў дапамагчы з рамонтам памяшканьня. Перад уваходам у чытацкую залю на другім паверсе стаяла вялікая лужына. На поліэтыленавую плёнку са столі капалі кроплі вады. Сітуацыя выправілася толькі зараз, калі Таварыства беларускай мовы пачало наладжваць тут свае мерапрыемствы. Ёсць, праўда, мяркуюць, што гарвыканкам выдзеліў сродкі на рамонт дзіравага даху толькі дзеля таго, каб згладзіць сваю адмову на ўдзел у вечарыне вядомага паэта. Тым больш, у дні, калі Генадзь Бураўкін сьвяткаваў сваё сямідзесяцігодзьдзе, паведаміў www.bulletinonline.org