viasna on patreon

На Міжнародны тэатральны фэстываль "Белая Вежа", які праводзіцца ў Берасьці, запрошаны толькі расейскамоўныя спектаклі

2006 2006-09-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатары мерапрыемства, якое сёлета адбываецца адзінаццаты раз, тлумачаць запрашэньне галоўным чынам расейскамоўных тэатральных калектываў з розных краінаў сьвету тым, што да фінансаваньня фэстывалю спрычыніўся сталы камітэт “саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі”. Між тым, Міністэрства культуры Беларусі ўжо некалькі гадоў запар адмаўляецца даваць сродкі на правядзеньне гэтага фэстывалю.

Акрамя расейскамоўных твораў, у конкурснай праграме “Белай Вежы” драматычныя тэатры пакажуць сёлета спэктаклі на польскай, славацкай, пэрсыдзкай, турэцкай мовах — але ніводнага спэктаклю па-беларуску, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства