viasna on patreon

Падчас адбыцьця грамадзкім актывістам арышту міліцыянты карысталіся ягоным мабільным тэлефонам

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 жніўня ў Бацэвічах Кірыла Паражынскі разам з чатырма аднавяскоўцамі правёў акцыю салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў. Міліцэйскі нарад з Клічава, які выклікаў мясцовы ўчастковы, арыштаваў актывіста. Пастановай Клічаўскага райсуду яго пазбавілі волі на пяць сутак.
Паводле Кірылы Паражынскага, па вынясеньні прысуду ў яго адабралі асабістыя рэчы, у тым ліку мабільны тэлефон, што зафіксавана ў пратаколе. Пасьля вызваленьня выявілася, што тэлефон разладаваўся, а званкі праз запазычанасьць адключылі. Раздрукоўка званкоў паказала, што падчас зьняволеньня спадара Паражынскага тэлефонам карысталіся, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства