viasna on patreon

«Левыя» не здаюцца

2012 2012-02-06T19:14:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»


Сябры Аршанскай гарадской партыі левых «Справядлівы свет» будуць працягваць дамагацца дазволу на правядзенне пікетаў пратэсту.

Нягледзячы на забарону ў студзені мясцовымі ўладамі правядзення пікетаў пратэсту супраць пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва, росту беднасці і галечы, сябры гарадской партыі левых «Справядлівы свет» зноў падалі заяўкі. Цяпер правядзенне акцыі намечана на 18 лютага: тры пікеты плануюцца ў розны час у Прыдняпроўскім парку і адзін - у Барані.

Пры гэтым арганізатары лічаць, што забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні пікетавання - справа адпаведных службаў. І ўносіць аплату гэтых паслуг ўдзельнікі пікетаў не абавязаныя. Бо заяўнікамі з'яўляюцца асобныя актывісты. А яны, у асноўным, пенсіянеры, паслухмяныя падаткаплацельшчыкі, якія рэгулярна пералічваюць падаткі ў дзяржаўную казну, у тым ліку і на зарплату работнікам гэтых службаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства