viasna on patreon

Зьміцер Бандарэнка напісаў прашэньне аб памілаваньні

2012 2012-02-06T10:23:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калёніі сваёй жонцы Вользе. Палітвязень сказаў, што напісаў прашэньне 1 лютага.

Гэту інфармацыю «Свабодзе» пацьвердзіў паплечнік Зьмітра Банадарэнкі Аляксандар Атрошчанкаў.

Зьміцер Бандарэнка мае вельмі сур’ёзныя праблемы са здароўем. З 30 студзеня ў дачыненьні да яго, хаця Бандарэнка перанёс цяжкую апэрацыю на хрыбетніку, уступілі ў дзеяньне яшчэ больш жорсткія ўмовы ўтрыманьня. Яму забаронена карыстацца мыліцай, не дазволены артапэдычны абутак, які перадала жонка і яшчэ шмат чаго.

2 лютага Бандарэнку вярнулі мыліцу і артапэдычны абутак, дазволілі не хадзіць у шэрагу.

7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства