viasna on patreon

Прадпрымальнік з Баранавічаў адстойвае дэмакратычныя працэдуры

2012 2012-02-05T19:48:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikola.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Микалай Чарнавус

Микалай Чарнавус

Індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус (на фота) з Баранавіч накіраваў скаргі Генеральнаму пракурору, у Адміністрацыю прэзідэнта і абласную пракуратуру, дзе просіць апратэставаць вынікі выбараў Савета прадпрымальнікаў на кааператыўным рынку гораду. Ён даводзіць, што выбары Савета, арганізаваныя гарвыканкамам і раённым спажывецкім таварыствам, не адпавядаюць беларускаму заканадаўству.

Па словах Мікалая Чарнавуса, гарадское кіраўніцтва праігнаравала абраны дэмакратычным шляхам Савет і стварыла новы са сваіх прыбліжаных, абвесціла яго склад, а пасля гэтага сабрала сход. У той жа час, заканадаўства патрабуе, каб спачатку быў праведзены сход, які павінен абраць Савет. І сход, і выбары Савета павінны праводзіць самі прадпрымальнікі, а не чыноўнікі.

Мікалай Чарнавус па гэтым пытанні звяртаўся ў пракуратуру Баранавіцкага раёна, якая палічыла за лепшае не ўмешвацца ў справу, але актывіст заняў прынцыповую пазіцыю і працягвае адстойваць прынцыпы, закладзеныя ў заканадаўстве. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства