viasna on patreon

Імёны лаўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь” назавуць 14 лютага

2012 2012-02-01T09:37:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liubliu_belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь», заснаваную «Маладым фронтам», сёлета ўручаць трэці раз. Узнагароджаньне адбудзецца ў памяшканьні Партыі БНФ 14 лютага.
Як паведаміла прэсавая служба “Маладога фронту”, журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: "Беларусізацыя", "Палітыка", "Культура", "Грамадская чыннасць", "Журналістыка", "Змагар году", "Спорт" і "Pro-Belarus".
Сярод сёлетніх намінантаў — Ігар Случак, мабільны аператар Life:), польскі палітык Марэк Мігальскі, рух Femen, Наталля Каляда, Вячаслаў Дзіянаў, Віктар Марціновіч, Сяргей Міхалок ды іншыя вядомыя і не надта беларусы і замежнікі. Агулам на атрыманне прэміі прэтэндуе больш за 50 чалавек.
У намінацыі "Змагар году" намінантаў вызначылі загадзя.  Гэта — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зміцер Галко, усе палітвязні якія дагэтуль застаюцца за кратамі. На думку арганізатараў прэміі, некарэктна галасаваць за кагосьці з вышэйназваных асобаў, бо кожны з іх у мінулым годзе прадэманстраваў неверагодную сілу духа і мужнасць, прайшоў праз складаныя выпрабаванні. “Малады фронт” такім чынам адзначае ўсіх намінантаў.
У склад журы прапанавана ўвайсці мінулым лаўрэатам — Міхасю Пашкевічу, Андрэю Дынько, Мікалаю Халезіну, Алегу Гулаку, Ніне Шыдлоўскай, Алене Макоўскай, Лявону Вольскаму, Уладзіміру Някляеву і многім іншым. Вынікі галасавання стануць вядомымі 8 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства