viasna on patreon

Сярод фотаздымкаў, якія перамаглі на сёлетнешнім конкурсе BZ WBK Press Photo, адзін - з менскімі сакавіцкімі падзеямі

2006 2006-09-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла інтэрнэт-газэта pahonia.promedia.by

На мінулым тыдні ў Познані адкрылася фотавыстава здымкаў, якія перамаглі на сёлетнешнім конкурсе BZ WBK Press Photo. Трэцяе месца ў катэгорыі "Падзеі" заняў здымак, зроблены падчас сакавіцкіх падзеяў у Менску.
Аўтар пераможнай фатаграфіі, якая першапачаткова была апублікаваная ў прэстыжным польскім выданні "Rzeczpospolita", - Якуб Каміньскі. Здымак прадстаўляе драматычную сітуацыю, як стары мужчына з малым хлопчыкам на шыі, у руцэ каторага нацыянальны сцяжок, апынуліся ў натоўпе сціснутым двума кардонамі міліцыі. На выставе здымак апісаны такімі словамі: "Міліцыя сілай выштурхвае 10 тысяч дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы Менску ў Дзень Волі. Беларусь, Менск, 25 сакавіка 2006 г." Фотавыстава адбудзецца ў многіх вялікіх гарадах Польшчы, у Познані яна праходзіць ад 28 жніўня да 11 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства