viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-01-31T14:01:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.

У рубрыцы “Падзея тыдня” – заява Ірыны Халіп аб катаваннях у дачыненні да Андрэя Саннікава, якія змусілі экс-кандыдата ў прэзідэнты падпісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў юрыст, сябра Рады Правабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч. Ён распавядае пра перспектывы дзейнасьці арганізацыі пасьля адхілення Мінскім гарадскім судом касацыйнай скрагі па справе Алеся Бяляцкага.

У “Праваабарончым календары” –важныя даты апошняга студзеньскага тыдня.У музычных паўзах – песьні гурта “Indiga”.

Слухаць тут:

 

https://spring96.org/sites/default/files/2012-01-31_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства