viasna on patreon

У Брэсце сёння страйкуюць распаўсюднікі квіткоў латарэі “Суперлато”

2012 2012-01-31T11:00:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/superlato.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для такіх рашучых дзеянняў брэсцкія прадаўцы квіткоў называюць адмову арганізатараў гэтай латарэі выплочваць надбаўку за працу ў зімовы час, якая раней складала 20% ад выручкі.

 

Паводлве слоў адной з жанчын, што займаецца распаўсюдам у Брэсце квіткоў “Суперлато”, звычайна рэалізатары атрымоўваюць 10% ад выручкі квіткоў, а падчас зімовых месяцаў (снежань, студзень, люты) – яшчэ 20% за працу ва ўмовах халоднага надвор’я. Аднак зараз кіраўніцтва латарэі (РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі”) адмаўляецца выплочваць абяцаную надбаўку. Даведаўшыся пра гэта, брэсцкія рэалізатары квіткоў “Суперлато” вырашылі 31 студзеня не выходзіць на працу. Такім чынам, яны хочуць прыцягнуць увагу да дзеянняў арганізатараў латарэі, якія не выконваюць узятыя на сябе абавязкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства