Вярхоўны суд палічыў прысуд Севярынцу справядлівым
https://spring96.org/be/news/49505
2012
2012-01-31T08:28:28+0300
2012-01-31T08:28:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вярхоўны суд Беларусі палічыў законным і справядлівым прусыд, вынесены 16 траўня 2011 года сустаршыне аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўлу Севярынцу.
Пра гэта маці палітвязня Тацяне Севярынец паведаміў яго адвакат Вадзім Мушынскі.
"Зараз мы разглядаем магчымасць разгляду гэтай справы ў міжнародных інстанцыях", - адзначыла Тацяна Севярынец прэсавай службе БХД.
Нагадаем, што 16 траўня суддзя Заводскага раёну Менска Жана Брысіна асудзіла Паўла Севярынца на тры гады "хіміі" за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году.