Баранавіцкі настаўнік гісторыі Аляксандр Чыгір застаецца бяз працы
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна", 27 ліпеня скончыўся тэрмін дзеяньня працоўнага дагавору настаўніка гісторыкі школы № 8 г.Бабруйска Аляксандра Чыгіра. Пастанову аб скасаваньні дагавору згодна з пунктам 2 артыкулу 35 Пацоўнага кодэксу выдала начальнік аддзелу адукацыі Савосьціна Л.І.
Нагадаем, што Аляксандр Чыгір узначальваў штаб Аляксандра Мілінкевіча ў час прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Ён дэпутат Бабруйскага гарадзкога Савету, бацька трох дзяцей.
Алесь Чыгір у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода паведаміў: "Я перакананы, што звальненьне зьвязана з маёй грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю, а таксама з выкананьнем абавязкаў дэпутата Бабруйскага гарадзкога савету. Разумеючы несправядлівасьць такога абыходжаньня, супрацоўнікі Ўпраўленьня адукацыі шукаюць падставы для апраўданьня сваіх дзеяньняў. Напрыклад, ставяць мне ў віну адсутнасьць на працоўным месцы 25 сакавіка. Гэты дзень быў выходны, і я, адпрацаваўшы ўсе свае навучальныя гадзіны, паехаў у Менск. Яшчэ мяне абвінавачваюць у тым, што, нібыта, увесну 2005 году я ўчыніў бойку ў Горадні падчас давыбараў у Палату прадстаўнікоў. Ніякіх агрэсіўных дзеяньняў з майго боку не было. Супрацоўнікі міліцыі мяне вынесьлі з выбарчага ўчастку".