viasna on patreon

Мікалая Астрэйку і Цімафея Дранчука перавялі ў ізалятар на Валадарскага

2006 2006-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асуджаных актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства" Міколу Астрэйку і Цімафея Дранчука перавялі зь сьледчага ізалятару КДБ у сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Валадарскага. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла сястра Цімафея Дранчука Юлія.
Паводле яе словаў, 10 жніўня Цімафей сустрэўся з адвакатам  той і паведаміў сваякам аб пераводзе асуджанага. "Як мне сказалі, у СІЗА на Валадарскага спачатку не разабраліся і ледзь не пасадзілі Міколу Астрэйку і Цімафея ў адну камэру",  зазначыла Юлія Дранчук.
Нагадаем, што раней у СІЗА ГУУС Менгарвыканкаму былі пераведзеныя іншыя асуджаныя па справе "Партнэрства"  Аляксандр Шалайка і Эніра Браніцкая.
Актывісты "Партнэрства" пакараныя рознымі тэрмінамі пазбаўленьня волі: Мікалай Астрэйка  двума гадамі, Цімафей Дранчук  годам, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка  шасьцю месяцамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства