viasna on patreon

Юрасю Губарэвічу забаранялі атрымліваць перадачы

2006 2006-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна", кіраўнік Берасьцейскай абласной філіі БНФ Юрась Губарэвіч будзе пераведзены з Бярозаўскага ізалятара часовага ўтрыманьня ў Івацэвічы. Прычыны пераводу невядомыя.
Спадару Губарэвічу забаранялі атрымліваць перадачы ад родных, матывуючы гэта тым, што ён арыштаваны не па Крымінальным кодэксе, а па Адміністрацыйным. Жонка Губарэвіча абскарджвала гэтыя дзеяньні ў бярозаўскую пракуратуру.
Учора ж супрацоўнікам Бярозаўскага ізалятара была перададзеная інструкцыя МУС з правіламі ўтрыманьня адміністрацыйна арыштаваных, дзе пазначана, што апошнія маюць права атрымліваць сродкі гігіены і прадукты харчаваньня ад родных і сваякоў. Сёньня перадачы дазволілі.
Нагадаем, што 8 жніўня суд Бярозаўскага раёну пакараў Юрася Губарэвіча за выкарыстаньне «незарэгістраванай сымболікі ў часе культурна-масавага мерапрыемства» на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Міліцыянты склалі пратакол на спадара Губарэвіча на мінулым тыдні, калі ў Бярозаўскім раёне прыхільнікі руху «За свабоду» выехалі на адпачынак. Судзьдзя Вадзім Мазоль палічыў слушнымі тлумачэньні міліцыянтаў пра тое, што выкарыстаньне бел-чырвона-белых сьцягоў, прымацаваных да маторных лодак, ёсьць парушэньнем заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства