Суд над актывістамі “Партнэрства” набліжаецца да завяршэньня
https://spring96.org/be/news/4894
2006
2006-08-03T10:00:00+0300
2006-08-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла прэсавая служба АГП, на судзе па справе “Партнэрства” сёньня, 3 жніўня, пасьля абеду Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандр Шалайка будуць прамаўляць апошняе слова. Мікалаю Астрэйку гэтае слова плянуецца даць заўтра. Адвакаты не выключаюць, што заўтра ўжо будуць вынесеныя прысуды.Суд працягнецца задтра а 10.00.
Нагадаем, што пракурор Андрэй Мігун учора патрабаваў прыгаварыць кіраўніка грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі “партнэрства” Мікалая Астрэйка да 3 год пазбаўленьня свабоды, актывістаў “Партнэрства” Цімафея Дранчука, Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайка – 2 год пазбаўленьня вабоды.