viasna on patreon

У Мёрскім раёне ўдзельнікаў устаноўчага зьезду БХД прымушаюць адмаўляцца ад подпісаў

2012 2012-01-10T12:09:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра тое, што прыхільнікаў стварэння партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" прымушаюць адклікаць свае подпісы, паведаміў жыхар Мёраў, мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Багуслаў Мацук.

 

 Паводле ягоных словаў, ціск быў аказаны на 5 чалавек. Галоўнай бухгалтарцы калгасу "Парыжская камуна" Наталлі Лаўрэнавай пагражалі звальненнем,  калі яна не адмовіцца ад свайго подпісу. Да Андрэя Лемянёнка дадому прыходзіў участковы, а яго самога выклікаюць у сельсавет і райвыканкам. У выканкам на размову выклікаюць яшчэ дзвюх актывістак, і яшчэ супраць адной вкарыстоўваюць просты шантаж: прапануюць лепшае месца працы для  мужа, калі яна адмовіцца ад свайго подпісу.

 

 Да таго ж, заснавальнікам БХД, якія жывуць на вёсцы, пагражаюць не даваць сельгастэхніку для апрацоўкі гародаў, пазбавіць участкаў для нарыхтоўкі сена і г.д.

 

Багуслаў Мацук лічыць, што прымус да адклікання подпісаў і захады, якімі карыстаюцца прадстаўнікі мясцовых уладаў, незаконныя.

 

Віцебская каардынатарка па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец распавяла, што незаконныя метады ціску адчула на сабе і яшчэ адна мёрская ўдзельніца ўстаноўчага сходу БХД, які прайшоў 17 снежня:

 

"Нашай прыхільніцы Ірыне Вальтэр нехта тэлефанаваў з нявызначанага нумару. Сэнс размовы – суцэльныя пагрозы за тое, што яна займаецца грамадскай дзейнасцю. Калі  Ірына запыталася, хто гэта ёй тэлефануе, невядомы мужчына  паклаў слухаўку".

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства