viasna on patreon

Мікалая Аўтуховіча збіраюцца перавесці ў турму

2012 2012-01-09T15:29:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

На 17 студзеня ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах прызначана судовае паседжанне па змене рэжыму ўтрымання Мікалая Аўтуховіча на турэмны. Пра гэта паведаміў былы адвакат палітвязня Павел Сапелка.

У мінулую сераду, 4 студзеня, Аўтуховіча нечакана выклікалі ў адміністрацыю калоніі і паставілі перад фактам, што будзе разглядацца пытанне пра змену яму рэжыму ўтрымання. Ён запярэчыў супраць слуханняў без прысутнасці абаронцы, таму судовае паседжанне было прызначана на 17 студзеня.

Варта адзначыць, што калі новая адвакатка наведвала Аўтуховіча 30 снежня, ніякіх звестак наконт суду ёй не паступала.

Павел Сапелка таксама распавёў, што пасля чарговага інцыдэнту з былым падабаронным звярнуўся ў грамадскую наглядальную камісію пры галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Перад камісіяй ён ставіў пытанне пра захаванне законнасці ў калоніі, паколькі менавіта на такія камісіі ўскладзена функцыя грамадскага кантролю за ўстановамі, якія ажыццяўляюць пакаранне. Старшыня наглядальнай камісіі спн. Істомава ў адказ паведаміла, што “камісія не надзелена правам праверкі выканання службовымі асобамі папраўчых установаў дзеючага заканадаўства пры выкананні пакаранняў”.

“Такі адказ з’яўляецца яскравай ілюстрацыяй стану грамадскага кантроля за месцамі пазбаўлення волі ў Рэспубліцы Беларусь, які, як бачым, існуе толькі фармальна. Насамрэч, нягледзячы на жорсткую крытыку праваабаронцаў, не прадпрымаецца ніякіх намаганняў па паляпшэнні становішча зняволеных”, - адзначае Павел Сапелка.

Яго зварот камісія перанакіравала на разгляд у пракуратуру Івацэвіцкага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства