viasna on patreon

У Брэсце дамагаюцца праверкі законнасці рашэння наконт правядзення масавых мерапрыемстваў

2012 2012-01-09T12:33:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lazarenkau-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Лазарэнкаў

Валянцін Лазарэнкаў

У прыватнасці, абласная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) рыхтуе скаргу ў пракуратуру, каб тая праверыла законнасць усталяванай Брэсцкім гарвыканкамам нормы, згодна з якой арганізатары масавых мерапрыемстваў у горадзе павінны да сваёй заявы прыкласці дамовы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі.

 

Пры гэтым, у адпаведнасці з рашэннем “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”, такая норма дзейнічае ў выпадку, калі арганізацыя мерапрыемства адбываецца без удзелу органаў дзяржаўнага кіравання. Паводле словаў старшыні абласной арганізацыі СПБ Валянціна Лазарэнкава, дадзеная заўвага дыскрымінуе арганізатараў акцый, якія ладзяцца па-за ініцыятывай мясцовых уладаў. Між тым, гарвыканкам прапісаў у сваім рашэнні, што аплата працы пералічаных вышэй службаў мусіць адбыцца не пазней за 10 дзён да заяўленага мерапрыемства, інакш яно будзе забаронена.

 

Валянцін Лазарэнкаў заўважае, што гэтае патрабаванне супярэчыць ч.3 артыкулу 10 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, згодна з якім арганізатар абавязаны аплаціць выдаткі, звязаныя з аховай грамадскага парадку, медычнага абслугоўвання і прыборкі тэрыторыі не пазней за 10 дзён пасля мерапрыемства. Пры гэтым у законе не ўзгадваецца неабходнасць заключэння адпаведных дамоў з названымі ўстановамі.

 

“Звярнуцца ў пракуратуру нас падштурхнула і тая акалічнасць, што заключыць такую дамову, напрыклад, з міліцыяй проста немагчыма, - кажа кіраўнік брэсцкай арганізацыі СПБ. – Калі мы спрабавалі правесці пікет “За годную працу!” у Маскоўскім РАУС Брэста адказалі, што могуць выставіць рахунак толькі пасля правядзення акцыі”.

 

Такім чынам, адзначае Валянцін Лазарэнкаў, гарвыканкам распрацаваў норму, якую нельга выканаць, але на гэтай падставе ў мінулым годзе ў Брэсце былі забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы, на якія падаваліся заяўкі ад імя актывістаў палітычных партый, грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства