viasna on patreon

Навагоднія святы многія раёнкі выкарысталі як нагоду для ідэалагічнай прапаганды

2012 2012-01-09T10:39:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод іншых артыкулаў найбольшую плошчу займалі матэрыялы, прысвечаныя абяцанням, віншаванням і добрым справам прэзідэнта, “Белай Русі” і БРСМу. Назвы на першых палосах апошніх нумароў – гэта таксама суцэльныя “паляпшэнні”, “павышэнні” і “перавыкананні”.  Асабліва пастаралася “Маладзечанская газета”: “Галоўнае шчасце краіны” – гэта загаловак артыкула пра галоўнага беларускага палітыка, над яго вялікім фотаздымкам. І па зместу матэрыяла застаецца толькі здагадвацца, што гэты эпітэт, напэўна, прызначаны дзецям, якіх віншаваў прэзідэнт.

Сярод усеагульнага захаплення вынікамі працы беларускіх уладаў, на старонках афіцыйных СМІ знайшлося месца і для “некалькіх словаў” пра апазіцыю.  Пераможца нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ “Залатая літара”, газета “Нясвіжскія навіны” падрабязна распавяла чытачам пра фінансавую нядобранадзейнасць “Народнага сходу”, так і назваўшы артыкул. Ізноў здзіўляе веданне ананімным аўтарам фінансавых і арганізацыйных падрабязнасцяў мерапрыемства, ізноў сцвярджалася пра “вядомую наяўнасць у беларускіх апазіцыянераў хранічнага захворвання пад назвай “вараватасць” і “пустую плошчу са жменькай дзяжурных заўсёднікаў апазіцыйных тусовак”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства