viasna on patreon

У Віцебску распачынаецца кампанія "Я маю права на бясплатную прававую інфармацыю"

2012 2012-01-05T12:48:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яе мэта – дамагчыся адмены платнага доступу да прававой інфармацыі ў інтэрнэце. Ініцыятарам кампаніі стала мясцовая арганізацыя "Прававая дапамога насельніцтву".

 

Праваабаронца Аляксандар Мікулін тлумачыць,  што атрыманне звестак Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі – платнае. І гэта, на ягоную думку, супярэчыць   гарантаванаму артыкулам 7 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прынцыпу "вяршэнства права" і задэклараваных артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь правоў грамадзян "на атрыманне, захоўванне i распаўсюд поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў".

 

“Доступ да прававога сервера платны і каштуе ў суткі 3500 рублёў, за паўгоддзе - 200 тысяч рублёў. Такім чынам, тое, што лічылася публічнай інфармацыяй, атрыманне якой канстытуцыйна гарантавалася грамадзянам Рэспублікі Беларусь (у тым ліку свабодны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў) - зараз ужо недаступна!”—гаворыць прадстаўнік арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" А.Мікулін.

 

Ён лічыць, што НЦПС аказвае платныя паслугі насельніцтву незаконна і хоча дамагчыся адмены такога кшталту дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства