Распачатая праверка дзейнасці газеты “Салідарнасць” прадстаўнікамі Камітэту дзяржаўнага кантролю і Міністэрства інфармацыі.
Як паведаміў БелаПАН рэдактар недзяржаўнай газэты "Салідарнасць" Аляксандар Старыкевіч, раніцай 6 чэрвеня ў Салігорск (Менская вобласьць), дзе зарэгістраваная газэта, прыбылі прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю й Міністэрства інфармацыі з мэтай парверкі дзейнасьці газэты.
На момант пачатку праверкі рэдэктар знаходзіўся ў Менску на зьезьдзе грамадзкай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя жуанлістаў”.
Паводле А.Старыкевіча, “пільная ўвага дзяржаўных органаў зьвязаная з тым, што газэта правяла акцыю салідарнасьці зь “Белорусской деловой газетой”. Як мяркуе рэдактар, “улады проста вырашылі знайсьці падставу для таго, каб спыніць выхад “Салідарнасці”.
Газэта “Салідарнасць”, заснавальнікам якой зьяўялецца Беларускі незалежны прафсаюз ,аднавіла выхад 24 красавіка 2003 году, пасьля вымушанага перапынку. Рэдактарам адноўленай газэты стаў Аляксандар Старыкевіч, які да ліпеня 2002 году ачольваў выданьне Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Беларускі час”.