viasna on patreon

Актывістаў расшукваюць па ўсёй краіне і ізалююць на Новы год

2011 2011-12-30T22:25:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня суд Савецкага раёна Мінска пакараў аднаго з кіраўнікоў “Маладых дэмакратаў” Аляксандра Сцепаненку арыштам  на 5 сутак нібыта за дробнае хуліганства. Ён быў затрыманы 29 сьнежня і ноч правёў у Савецкім РУУСе Менска. Ранкам 30 сьнежня яго прывезьлі ў суд, але суддзя накіравала справу на дапрацоўку.

Паводле некаторых звестак на 31 снежня моладзевымі актывістамі ў Мінску было запланавана правядзеньне грамадскіх акцый. Менавіта з гэтым фактам звязваюць арышт Аляксандра Сцепаненкі і арышт напярэдадні Андруся Крэчкі.

Таксама 30 снежня быў затрыманы і кіраўнік “Маладых дэмакратаў” Алег Корбан. Ён быў дастаўлены ў КДБ, дзе яго апыталі наконт плануемай акцыі каля галоўнай ёлкі краіны, дзе моладзь збіраецца гучна вітаць Шанхайскую арганізацыю па супрацоўніцтву (ШОС) замест выступу кіраўніка дзяржавы. Пасля допыту Алег Корбан быў вызвалены.

У Гомель апоўдні быў затрыманы актывіст руху «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Зьміцер Шаўчэнка. Праз некалькі гадзін яго асудзілі ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП).

Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 30 сьнежня запрасілі ў міліцыю на выхаваўча-прафілактычную гутарку. Аднак з РУУСа яго адразу ж накіравалі ў суд Маскоўскага раёна, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. Паколькі суд ужо не працаваў, Вінаградава адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Суд адбудзецца 2 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства