viasna on patreon

Пасля пратэстаў рабочым змянілі ўмовы аплаты працы

2011 2011-12-29T16:29:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля разбіральніцтваў, выкліканых пратэстам рабочых вагоннага дэпо Брэст-Усходні ў сярэдзіне снежня наконт недаплачаных грошай у кастрычніку-лістападзе, 28 снежня работнікам далі для азнаямлення і подпісу папярэджанне аб змяненні ўмоваў аплаты  працы. У дакуменце ад 20 кастрычніка 2011 года паведамляецца пра павышэнне тарыфнай стаўкі з 1 кастрычніка бягучага года. Падпісваць папярэджанне патрэбна ад 20 кастрычніка, заднім чыслом.

Недаплачаныя грошы за кастрычнік-лістапад павінны быць выдадзены падчас выплаты снежаньскага і студзеньскага заробкаў.

За несвоечасовае азнаямленне рабочых вагоннага дэпо з інфармацыяй пра істотнае змяненне ўмоваў аплаты працы панеслі пакаранне ў выглядзе строгіх вымоваў начальнік Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, начальнік вагоннага дэпо, начальнік і майстар вагоннага дэпо Брэст-Усходні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства