Пытанні да ўлады з'явіліся на рэкламных стэндах Оршы
https://spring96.org/be/news/48462
2011
2011-12-19T18:20:00+0300
2011-12-19T18:20:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/orsha-pytanni.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калі вызваляць палітвязняў? Колькі засталося чакаць зарплаты ў 500 даляраў? Чаму нельга пляскаць у далоні? Калі спыніцца рост коштаў? Хто і навошта падарваў метро?
Плакаты з гэтымі і іншымі пытаннямі да дзеючай улады з'явіліся на рэкламных стэндах Оршы 19 снежня - у гадавіну крывавага разгону мітынгу пратэсту ў Мінску.
Як стала вядома, гэтай акцыяй актывісты ставілі мэтай паказаць, што перадвыбарныя абяцанні прэзідэнцкай кампаніі 2010 году з боку цяперашніх уладаў так абяцаннямі і засталіся. Больш таго, сітуацыя як у эканоміцы так і ў сферы павагі правоў чалавека істотна пагоршылася.