У Слоніме прыгадалі Плошчу
https://spring96.org/be/news/48453
2011
2011-12-19T15:24:22+0300
2011-12-19T15:24:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-20.12.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма, куды ўваходзяць кіраўнікі слонімскіх дэмакратычных партый і арганізацый, сёння сабраліся на сваю чарговую сустрэчу. Мерапрыемства яны цалкам прысвяцілі аналізу падзеяў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года.
Перад прысутнымі выступілі сябры БХД Іван Бедка і Барыс Кучынскі, якія падчас мітынгу ў Мінску былі арыштаваныя і асуджаныя на 15 сутак. Іван Бедка 19 снежня 2010 года назваў самым “чорным і траурным днём Незалежнай Беларусі”.
Спадары Бедка і Кучынскі яшчэ раз падзякавалі ўсім тым, хто дапамагаў у той час, калі яны сядзелі за кратамі.