viasna on patreon

Рыгор Грык абскарджвае папярэджанне пракуратуры

2011 2011-12-15T14:29:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-shod-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык накіраваў скаргу на дзеянні пракурора горада Баранавічы А.А. Більдзейкі ў Брэсцкую абласную пракуратуру ў сувязі з вынесеным 28 лістапада афіцыйным пісьмовым папярэджаннем за ўдзел у “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”, як быў кваліфікаваны “Народны сход” 8 кастрычніка.

- У сваёй скарзе я паведаміў, што 8 кастрычніка прымаў удзел не ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, а ўдзельнічаў у Народным сходзе і сустрэчы з дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета А.Б. Галькевічам. Таму я папрасіў Брэсцкую абласную пракуратуру адмяніць незаконнае рашэнне пракурора горада Баранавічы,- патлумачыў актывіст Рыгор Грык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства