Пасьля таго, як друкарня "Чырвоная зорка" аддрукавала два нумары "БДГ" пад шапкамі штотыднёвікаў "Салідарнасць" і "Эхо", раптам высьветлілася, што сапсавалася друкарская машына. Заплянаваны на чацьвер супольны выпуск "БДГ" і "Предпринимательской газеты", хутчэй за ўсё, ня выйдзе - гэтая друкарня скасавала адпаведную дамову.
Пасьля таго, як друкарня "Чырвоная зорка" аддрукавала два нумары "БДГ" пад шапкамі штотыднёвікаў "Салідарнасць" і "Эхо", раптам высьветлілася, што сапсавалася друкарская машына. Заплянаваны на чацьвер супольны выпуск "БДГ" і "Предпринимательской газеты", хутчэй за ўсё, ня выйдзе - гэтая друкарня скасавала адпаведную дамову. "БДГ" зьбіраецца друкавацца ў Расеі.
"Зараз мы шукаем нейкую іншую друкарню, але першыя нашыя перамовы з усімі друкарнямі Менскай вобласьці наводзяць на думку, што яны ўжо ўсе папярэджаныя, і кожны шукае нейкія адгаворкі. Ці зьнікае дырэктар друкарні, які можа прыняць такое рашэньне. На гэты момант гэтыя перамовы ні да чаго не прывялі. Але ў нас застаецца самы крайні варыянт - друкаваць газэту, напрыклад, у Смаленску", -- паведаміла Радые Свабода галоўны рэдактар “БДГ” Святлана Калінкіна.
Як пазьней паведаміла Сьвятлана Калінкіна, паводле пэўных зьвестак, учора быў звольнены дырэктар друкарні "Чырвоная зорка" сп. Целеш. Прадстаўніца Мінінфарму Лілія Богдан пацьвердзіла, што такі загад аб звальненьні сапраўды падпісаны, але адмовілася падаць фармулёўку.