viasna on patreon

Польшча – за Нобелеўскую прэмію праваабаронцу Бяляцкаму

2011 2011-12-05T09:47:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polska-smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шматлікія польскія СМІ змясьцілі матэрыялы, прысьвечаныя вылучэньню кандыдатуры беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міра ў 2012 годзе. Падаем пераклад артыкула з wiadomosci.onet.pl на беларускую мову.

Польшча падтрымае беларускага апазіцыянера, нядаўна асуджанага судом у Мінску да зняволеньня ў выпраўленчай калоніі Алеся Бяляцкага ў якасьці кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру ў наступным годзе – паведамлюць неафіцыйныя дыпламатычныя крыніцы у Польшчы і Швецыі.

- Міністэрства замежных спраў лічыць, што гэта вельмі добры кандыдат. Мы прымем крокі, каб зацікавіць гэтай кандыдатурай Нобелеўскі камітэт, - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Марцін Басацкі. Ён не хацеў раскрываць падрабязнасьці гэтай справы.

Шведскія крыніцы паведамляюць, што, як мяркуецца, гэта можа быць сумеснай ініцыятывай Польшчы і Літвы. Абедзве гэтыя краіны накіравалі беларусам банкаўскія дадзеныя Бяляцкага праз механізм юрыдычнай дапамогі. Крыніцы звяртаюць увагу, што дыпламатычныя меры ў гэтым пытаньні, каб быць эфектыўнымі, павінны быць асцярожнымі – на Нобелеўскі камітэт не можа аказвацца аніякі ціск.

У Беларусі ў кастрычніку быў створаны міжнародны камітэт па вылучэньні на  ўзнагароду Бяляцкага. Тэрмін для вылучэння кандыдатур да 31 студзеня. На Нобелеўскую прэмію міру маюць права вылучаць члены парламентаў і ўрадаў, прэзідэнты універсітэтаў, кіраўнікі навукова-даследчых інстытутаў свету і інстытутаў знешняй палітыкі, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, а таксама былыя і цяперашнія члены Нарвежскага Нобелеўскага камітэта.

Алесь Бяляцкi, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" быў прысуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адначасна з канфіскацыяй маёмасці. Суд пастанавіў, што ён не заплаціў падаткі з сум на банкаўскіх рахунках у Польшчы і Літве. Яго адвакат абскардзіў прысуд.

Сам Бяляцкі не прызнаў сябе вінаватым у судзе, даказваючы, што грошы не яго прыбытак, а былі пераведзеныя замежнымі фондамі для працы ў сферы правоў чалавека. Ён лічыць, што рашэнне мае палітычныя матывы, паколькі "Вясна" дапамагала людзям, якія пераследуюцца ў Беларусі па палітычных матывах.

Кіраўнік "Вясны" быў арыштаваны 4 жніўня. Яго арышт стаў магчымым пасьля перадачы службам Беларусі праз Польшчу і Літву дадзеных аб ягоных рахунках праз механізмы прававой дапамогі. Літва пасля адклікала свае дадзеныя і міністэрства юстыцыі заявіла, што яны не могуць быць выкарыстаны ў якасьці доказаў у судзе.

Польшча спыніла пагадненне з Беларуссю аб прамым абмене просьбаў аб аказанні ўзаемнай прававой дапамогі паміж рэгіянальнымі пракурорамі. Зараз беларускія прапановы будуць трапляць да разгляду праз Генеральнага пракурора.

«Вясна» з'яўляецца адной з самых вядомых няўрадавых арганізацый у Беларусі. З 1998 года яна функцыянавала у якасці грамадскай арганізацыі, але ў 2003 годзе была ліквідаваная рашэннем беларускага Вярхоўнага суду з-за ўдзелу сябраў арганізацыі ў назіраньні за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2001 годзе. Актывісты арганізацыі спрабавалі зарэгістраваць яе тройчы, але кожны раз сустракаліся з адмовай.

Бяляцкі, навуковец-філолаг, у 80-х актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-дэмакратычным руху ў Беларусі, ствараў  Беларускі народны фронт. Ён быў членам Мінскага гарадскога савета, дырэктарам Музея літаратуры Максіма Багдановіча, а ў сярэдзіне 90-х узначаліў "Вясну" (тады яна называлася "Вясна96").

Ён з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека, якая базуецца ў Парыжы, ганаровы грамадзянін горада Генуя. Быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру ў 2007 годзе, і патрапіў у так званы шорт-ліст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства