viasna on patreon

Адміністрацыя “Нёману” гне сваю лінію

2011 2011-11-30T11:16:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/neman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актыўнасць грамадскіх актывістаў і жыхароў гораду Бярозаўка, што ў Лідскім раёне, у справе змагання за экалагічную чысціню гораду прымусіла адміністрацыю мясцовага шклозаводу “Нёман” даваць пісьмовыя тлумачэнні на адрас старшыні Бярозаўскага гарадскога выканаўчага камітэту Валерыя Яводзіка і дэпутатаў Бярозаўскага гарсавету. Аднак адміністрацыя заводу ў асобе дырэктара Ігара Бацяна, хоць і дае разгорнутыя тлумачэнні на чатырох старонках афіцыйнага адказу, па-сутнасці ігнаруе грамадскую думку.

Нагадаем, што мясцовых жыхароў вельмі абурыў той факт, што кіраўніцтва шклозаводу "Нёман" пастанавіла размясціць у цэнтры гораду, на тэрыторыі заводу, шкодную вытворчасць шкловаты, не патлумачыўшы мясцовым насельнікам, якія ад гэтага могуць быць наступствы. Мясцовымі актывістамі быў падрыхтаваны адпаведны зварот да дэпутатаў усіх роўняў, пад якім падпісалася больш за тысячу чалавек. Зварот быў дасланы ў пачатку лістапада. Але адміністрацыя заводу не дапускае нават думкі пра грамадскія слуханні, спасылаючыся на розныя законы ды ўсялякія падзаконныя акты, даводзячы, што правядзенне ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе неабавязковае.

Мала спадзяванняў на тое, што мясцовыя ўлады выступяць зараз за больш дэталёвую прапрацоўку пытання будаўніцтва шкоднага цэху. Хутчэй за ўсё, меркаванне вялікай часткі мясцовых жыхароў будзе праігнаравана.

Адказ кіраўніцтва шклозаводу \

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства