ААН заклапочаная прысудам Бяляцкаму
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала расчараваньне прысудам
Алесю Бяляцкаму і заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх
палітычных апанэнтаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх правоў.
«Мы вельмі занепакоеныя тым, што прысуд нэгатыўна паўплывае на магчымасьці
грамадзянскай супольнасьці дзейнічаць свабодна і бяз страху», —
заявіла ў Жэнэве прадстаўнік Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН
у правах чалавека Равіна Шамдасані.
«Суровы прысуд па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты
падаткаў быў вынесены ў той час, калі арышты, допыты, ператрусы
ў офісах, канфіскацыя і іншыя формы запалохваньня звузілі прастору
для няўрадавых арганізацый у Беларусі», — дадала яна.
«Мы паўтараем наш заклік да ўладаў Беларусі неадкладна
і безумоўна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, актывістаў
і журналістаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх асноўных правоў,
а таксама пакласьці канец палітычным і адміністрацыйным мерам,
накіраваным на перасьлед праваабаронцаў», — заявіла Равіна Шамдасані.
Алесь Бяляцкі на мінулым тыдні быў прысуджаны да чатырох
з паловай гадоў зняволення за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Гэты
прысуд выклікаў шырокі пратэст у сьвеце.