За адмову ад падпіскі пагражаюць звальннямі
Прымусовая падпіска на дзяржвыданні – правераны спосаб падвышэння накладаў газет. Гэты спосаб выкарыстоўваецца і падчас бягучай падпісной кампаніі па ўсіх рэгіёнах краіны.
- Методыка і на чарговы 2012 год ніколькі не змянілася, - кажа работнік Брэсцкага вагонна-рамонтнага дэпо. – Спачатку рабочыя дэпо аднагалосна адмовіліся падпісвацца на газету “Чыгуначнік Беларусі”. Але начальства ў арсенале мае дзейсны рычаг - кантракт. Яны нагадалі “адказнікам”, што іх працоўныя кантракты заканчваюцца ў сакавіку 2012 года. Жадаючых на іх месцы будзе шмат. І рабочыя адступілі.
Па словах работніка, у мінулым годзе таксама прымушалі падпісвацца, але кошт газеты на паўгады быў 48 тысяч, на паўгады 2012 года – 100 тысяч. А калі з сям’і двое-трое працуць на чыгунцы, то столькі ж у сям’ю ідзе “Чыгуначніка Беларусі”. Затое Брэсцкае вагоннае дэпо займае першае месца па падпісцы.
Такім чынам робяцца самымі масавымі не толькі “Чыгуначнік Беларусі”, але іншых дзяржаўных СМІ.