viasna on patreon

6 ліпеня Крысьціна Шацікава і Гарачка Натальля былі затрыманыя міліцыянтамі ў цывільным каля суду Маскоўскага раёну пасьля заканчэньня судовага працэсу над Аляксандрам Казуліным. Пры даглядзе ў РАУСе міліцыянты ўжывалі фізічную сілу, Шацікаву прыкавалі кайданкамі да дзьвярной ручкі

2006 2006-07-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка, "БУНТарка" і ўдзельніца намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы Крысьціна Шацікава 6 ліпеня правяла каля суду Маскоўскага раёну, безвынікова спадзяючыся патрапіць на працэс над былым кандыдатам у прэзідэнты РБ Аляксандрам Казуліным. Увечары, вяртаючыся дахаты, на прыпынку грамадзкага транспарту яна разам з Натальляй Гарачка была нечакана затрыманая супрацоўнікамі праваахоўных органаў у цывільным, якія даставілі жанчын ў Маскоўскі РАУС для высьвятленьня асобаў. Мабільныя тэлефоны ў актывістак забралі адразу ў машыне, пасьля аказалася, што сім-карта мабільніка Крысьціны пашкоджана, і карыстацца ім яна ўвогуле не можа.
У РАУСе міліцыянты правялі дагляд асабістых рэчаў без прысутнасьці ўладальніцы Крысьціны Шацікавай і яе асабісты дагляд у калідоры ўстановы з выкарыстаньнем грубай фізічнай сілы: выкручвалі рукі, пасьля чаго актывістку прыкавалі кайданкамі да ручкі дзьвярэй камеры. У выніку на руцэ засталася вялікая гематома і драпіны. Таксама
З Натальляй Гарачка пры спробе "аткатаць пальчыкі" і сфатаграфаваць таксама паводзілі сябе груба, але выканаць супрацьпраўныя патрабаваньні яна ўсё ж такі адмовілася.
На жанчын склалі пратакол аб дробным хуліганстве - нецэнзурная лаянка і адвезьлі на Акрэсьціна, дзе яны правялі ноч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства