viasna on patreon

Віктар Сырыца абскарджвае пакаранне за Народны сход

2011 2011-11-21T11:09:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syrycya-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі грамадскі актывіст Віктар Сырыца 19 лістапада накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Раней мы паведамлялі, што пастановай суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы ад 11 лістапада Віктар Сырыца быў прызнаны вінаватым у парушэнні Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах” і на падставе ч.2 арт. 23.34 КаАП прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа ў памеры 875 000 рублёў.

Яшчэ на судзе грамадскі актывіст не прызнаў сябя вінаватым і даводзіў, што дзейнічаў ў адпаведнасці з законам “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”. З пастановай суда Віктар Сырыца не пагадзіўся яшчэ і таму, што яна была прынята на падставе не падлягаючай прымяненню нормы матэрыяльнага права.

Віктар Сырыца просіць Брэсцкі абласны суд адмяніць пастанову суддзі Баранавіцкага гарадскога суда Станіслава Півавара як незаконную, а адміністрацыйную справу спыніць з-за адсутнасці ў яго дзеяннях складу адміністратыўнага правапарушэння.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства