viasna on patreon

У Камітэце ААН зарэгістравана першая скарга, датычная мінулай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі

2011 2011-11-18T12:55:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Уплывовая міжнародная інстанцыя прыняла да разгляду індывідуальную скаргу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, звязаную з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі. Падставай паслужыў факт затрымання праваабаронцы напярэдадні выбараў на памежным пераходзе “Каменны Лог”, калі ён вяртаўся з Літвы. Цяпер ураду Беларусі давядзецца растлумачыць, чаму барацьба з экстрэмізмам у краіне закранае правы законапаслухмяных грамадзянаў, - піша “Гомельская вясна”.

Мытня пад знакам барацьбы з экстрэмізмам адабрала ў Леаніда Судаленкі дзесяць асобнікаў інструкцый для кароткатэрміновых назіральнікаў, якія праваабаронцу вярнулі толькі пасля выбараў, калі дапаможнік ужо страціў актуальнасць. Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, Л. Судаленка звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У скарзе Леанід Судаленка ўказвае на неадпаведнасць нацыянальнага заканадаўства па барацьбе з экстрэмізмам міжнародным абавязацельствам краіны, а таксама выказвае меркаванне, што барацьба з экстрэмізмам не павінна закранаць права на свабоду распаўсюду інфармацыі. Праваабаронца не толькі ставіць пытанне пра парушэнне яго права на свабоду распаўсюду інфармацыі, але і просіць рэкамендаваць ураду Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства па барацьбе з экстрэмізмам у адпаведнасць з міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны.

- Праблема ў тым, што ў 2008 годзе паміж органамі КДБ, МУС, пракуратуры, памежнай службы і мытных органаў была прынятая сумесная Інструкцыя, у якой ёсць прадпісанне адбіраць на дзяржаўнай мяжы любую інфармацыйную прадукцыю. Нават калі б я перавозіў, скажам, кнігі мастацкай літаратуры, то таксама не змог бы пазбегнуць яе канфіскацыі, паколькі мытня мае права адбіраць любую друкаваную прадукцыю, не залежна ад яе зместу, - падкрэслівае Л. Судаленка.

Паважаючы меры, якія наша краіна скіроўвае на барацьбу з процідзеяннем экстрэмізму, праваабаронца лічыць, што ад гэтых мераў, тым не менш, не павінны пакутаваць законапаслухмяныя грамадзяне. Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» ўтрымлівае норму, паводле якой канфіскацыі падлягае толькі друкаваная прадукцыя, якая мае ярка выяўленыя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. Падводзячы рысу па сваёй справе, Леанід Судаленка падкрэслівае, што суды разгледзелі яго справу выключна ў рамках падзаконнага акту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства