viasna on patreon

У Хоцімску прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

2011 2011-11-16T14:27:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-bial-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Хоцімск Магілёўскай вобласці 15 лістапада адбылася акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” выставілі інфармацыйныя стэнды з партрэтамі Алеся Бяляцкага на мясцовым рынку і на аўтастанцыі гарадскога пасёлка. Вечарам улёткі з партрэтамі Бяляцкага з’явіліся на вуліцах Хоцімска.

Распавядае каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па усходняму рэгіёну Магілёўскай вобласці Валерый Каранкевіч: “ Мы правялі гэту акцыю ў знак нашай салідарнасці з кіраўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім і іншымі беларускімі палітвязнямі, каб хоць нейкім чынам выказаць сваю падтрымку, - кажа Валерый Каранкевіч. - Я спрабаваў атрымаць у Хоцімскім райвыканкаме дазвол на правядзенне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага, аднак дазволу на яго правядзенне хоцімскія чыноўнікі мне не далі. Таму мы проста выставілі ў месцах, якія згодна з рашэннем Хоцімскага райвыканкама вызначаны для правядзення пікетавання, інфармацыйныя стэнды, яны там прастаялі некалькі гадзін. Вечарам развесілі на дошках аб’яў у гарадскім пасёлку ўлёткі з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага. Пакуль яны вісяць, ніхто іх не зрываў”.

Па словах Валерыя Каранкевіча, акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім будуць праведзены і ў іншых райцэнтрах на ўсходзе Магілёўшчыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства