viasna on patreon

"Ганаровы госць не можа прысутнічаць, калі Politiken уручае сваю прэмію свабоды"

2011 2011-11-15T15:04:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_politiken.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Постэр з выявай Алеся Бяляцкага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі свабоды дацкага выдання Politiken

Постэр з выявай Алеся Бяляцкага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі свабоды дацкага выдання Politiken

Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэння дацкім выданнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і ўзначальваемай ім "Вясне". Прысутнасць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене 14 лістапада, была сімвалічнай - у зале вісеў постэр з яго графічнай выявай.

Ад імя "Вясны" прэмію атрымаў намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра Валянцін Стэфановіч:

- Прэмію гэтай вядучай дацкай газеты ў свой час атрымлівалі розныя вядомыя людзі, у тым ліку Гары Каспараў з Расеі. У гэтым годзе Камітэт Прэміі вырашыў намінаваць Алеся Бяляцкага і "Вясну". Урачыстасць з гэтай нагоды праходзіла ў будынку газеты, дзе сабралася вялікая колькасць журналістаў, а таксама літаратары, праваабаронцы і ўсе, хто цікавіцца правамі чалавека ў Беларусі. Прысутным быў прадэманстраваны відэаролік пра Алеся, пасля чаго і адбылося ўручэнне прэміі.

З гэтай нагоды ў Politiken выйшаў артыкул пад назвай "Мы абавязаныя сваёй павагай Алесю Бяляцкаму". У публікацыі пра праваабаронцу гаворыцца, што ён стварае праваабарончую арганізацыю, якую ўлада забараняе; ён заклікае да палітычнай волі, а рэжым спрабуе падпарадкаваць сабе, каб выжыць; ён салідарны з палітвязнямі, на якіх беларускі рэжым хоча забыцца; і ён прынцыпова размаўляе на сваёй мове, беларускай, ад якой улады адмаўляюцца на карысць рускай. "Ён і "Вясна" атрымалі прэмію свабоды Politiken за самаадданыя намаганні па адстойванні права беларусаў на дэмакратыю", паведамляе чытачу выданне.

Як распавёў Валянцін Стэфановіч, прэмія ўручана ў выглядзе металічнай статуэткі чалавека, на якой выгравіравана назва прэміі і пазначаны яе ўладальнікі - Алесь Бяляцкі і "Вясна". Акрамя гэтага, прадугледжана грашовае ўзнагарода ў памеры 100 тысяч дацкіх кронаў, што ў эквіваленце складае 14 тысяч еўра. Праваабаронца адзначыў, што гэтыя грошы "Вясна" плануе перадаць у дапамогу ахвярам беларускага рэжыму і сем'ям рэпрэсаваных. З гэтай мэтай у Беларусі спецыяльна будзе адкрыты дабрачынны рахунак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства