Яўгена Васьковіча ў калоніі пакаралі 30 днямі карцару
https://spring96.org/be/news/47417
2011
2011-11-15T13:23:14+0300
2011-11-15T13:23:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/karcer.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі сябар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, з 19 кастрычніка знаходзіцца ў карцары турмы № 4 горада Магілёва.
30 днямі карцару Яўгена Васьковіча пакаралі нібыта за 3 парушэньні рэжыму. Сябра БХД прабудзе ў карцыры да 18 лістапада.
Яўген Васьковіч быў асуджаны на сем гадоў турмы строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў падпале дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.